Пост N: 289
Зарегистрирован: 07.07.05
Откуда: Москва
Рейтинг:
4
Отправлено: 21.05.08 00:11. Заголовок: Баск, молодчина что ..
Баск, молодчина что разместил видео Н_С на ютубе, думаю это им поможет. Упомяни еще по русски там, и фамилию Ефимова, чтоб поиск типа там....
Может ты и типа сайтек или страничку ему скреативишь, поможешь старику? Ты вроде весь этот хтмл мощьно освоил, легко? Я бы сам что-то нацарапал, но нибум-бум в этом, к сожалению)))
Я бы на концертег сходил бы еще раз, если бы где он был....
Пост N: 2244
Зарегистрирован: 04.07.05
Откуда: Gonduras, Loozhkоff-city
Рейтинг:
12
Отправлено: 21.05.08 09:05. Заголовок: *чешет репу* про ст..
*чешет репу*
про страничку думал уже :) времени сейчас в обрез, да и материалов нет практически... однако, ты меня подтолкнул, думаю соображу чего-нить до осени! :)
Пост N: 290
Зарегистрирован: 07.07.05
Откуда: Москва
Рейтинг:
4
Отправлено: 21.05.08 15:49. Заголовок: да и просто, без мат..
да и просто, без материалов. Фото, некая инфа, сцылы на песни, ну и там контакты.
Ну чтоб круиз-фан мог набрать в инете в поиске и найти. А так я никакой инфы про Ефима в инете не видел. хотя искал. Типа был человег и пропал. Кромен как на сайте АНЖ. там фотка даже была
Илюха, самые-самые последние новости...... Только вот язык - беларусский -)
КОНЦЕРТ HIPPY CHAOS в республике Беларусь. 06 АПРЕЛЯ 2008
Не паспела прайсці і месяца пасля апошняга рок-канцэрта за сценамі Палаца культуры нашага горада, як зноў-такі маладзечанская рок-сцэна “буяніць”. І гэта, несумненна, радуе. Значыць, азначаецца добрая тэндэнцыя да правядзення якасных, цікавых і не дарагіх (даступных для моладзі – асноўных наведвальнікаў такіх мерапрыемстваў) рок-канцэртаў. На гэты раз у жыхароў нашага горада была магчымасць убачыць і паслухаць маскоўскі джаз-рок-гурт HIPPY CHAOS. Нягледзячы на тое, што напачатку сам канцэрт аказаўся пад пагрозай зрыву, было вельмі прыемна, што выступленне гасцей усё ж такі састаялася. І, як мне здаецца, аніводзін чалавек, які ўсё ж такі вырашыў наведаць гэты канцэрт, не пашкадаваў аб тых некалькіх тысячах рублёў, што былі адданы за квіток. Як сказаў мне лідэр гурта Сяргей Яфімаў падчас размовы пасля канцэрта: “Нягледзячы на тое, што публіка была зусім розная, мне здаецца, што мы спадабаліся. І хай сабе некаторыя людзі ўхадзілі. Але я разумею іх. Бо наша музыка – сур’ёзны ўдар па псіхіцы людзей. Можа яна не зусім псіхадэлічная. Але ж гэта незвычайная сумесь – тут і фанк, і джаз, і рок, і хэві-метал”. Увогуле, калі я толькі ўбачыў афішу канцэрта гурта HIPPY CHAOS, чамусьці чакаў, што музыкі будуць іграць нешта падобнае на рэггі ці ска-панк. Растлумачу. Па-першае, сама назва каманды накіроўвае на такія думкі. Ды й па-другое, на сённяшні дзень джаз губляе пазіцыі ў свеце. І, мабыць, гэты стыль заўсёды быў нейкім элітарным. Не для ўсіх. Не ўсім зразумелым. І найбольш перспектыўным сёння было б іграць той жа ска, які вельмі папулярны сярод сучаснай нефармальнай моладзі. Таму што музыка гэта – без “загруза”. Але ж, як правільна адзначыў Сяргей: “Навошта іграць папулярныя плыні? Хто іх прыдумляе? Чаму мы павінны ісці за кімсьці, а не самі крочыць наперадзе? Усе імкнуцца зарабіць. І мы здолеем, бо і такая музыка мае месца быць!” І гэта словы, якія мог сказаць толькі сапраўдны творца. Бо, у першую чаргу, гурт павінен рабіць музыку для сябе, як правільна адзначыў лідэр гурта КАНАЛІЗАЦЫЯ Юры “Клоун”. І калі музыка будзе падабацца табе самому, абавязкова знойдуцца зацікаўленыя людзі, прыхільнікі тваёй творчасці. Удзельнікі гурта HIPPY CHAOS ужо не першы дзень у музыцы. Іх аб’ядноўвае вопыт і жаданне іграць добрую, якасную і прафесійную музыку. Вось, напрыклад, Сяргей Яфімаў, лідэр і бубнач гурта, да таго моманта, як стварыць уласны музычны праект, доўгі час быў удзельнікам добра вядомага савецкага рок-гурта КРУІЗ. Для тых, хто не “ў тэме” – КРУІЗ першымі са ўсіх савецкіх рок-выканаўцаў, нават раней чым гэта зрабілі аксакалы сучаснага рускага рока GORKY PARK і АКВАРЫУМ, выпусцілі пластынку за межамі “саўка”.
А цяпер пра сам канцэрт. Ён пачаўся з невялікім спазненнем. Але ж яно было таго варта. Музыкі адразу зарадзілі п’есу ўласнага напісання. Трохі ўцяжараны джаз-рок, які па сваёй моцнай рытм-секцыі набліжаецца хутчэй да хэві. І відовішчнае шоў, якое ствараў у першую чаргу Сяргей Яфімаў – сапраўдны наватар ігры на бубнах. Пасля выканання яшчэ некалькіх уласных п’ес, у тым ліку і вядомай “Шок сённяшняга дня”, HIPPY CHAOS паказалі маладзечанцам, як могуць гучаць музычныя творы з так званага джазавага стандарта (зборнік п’ес, якія павінен ведаць кожны джазмэн) ў аўтарскай апрацоўцы. І тыя, хто хоць штосьці разумее ў сапраўднай музыцы, ацанілі гэты падарунак. Трэба адзначыць, што не засталіся без увагі і навучэнцы Маладзечанскага музычнага вучылішча. Маскоўскія джазмэны падарылі найбольш здольным з іх, Мікалаю Гуркіну і Аляксандру Скуратовічу, магчымасць сыграць разам з імі на адной сцэне і быць убачанымі шырокай публікай. Жыхары горада вельмі актыўна падтрымлівалі сваіх землякоў. Таксама хочацца сказаць, што канцэрт не абышоўся і без добрага гумару, якога не пазбаўлены “хіппіхаосы”. І таму асабіста мне, седзячы недалёка ад сцэны, здавалася, што я сустрэўся са старымі знакомымі. Хай сабе і было адчуванне, што на сцэне сапраўдны хаос (але ж на тое і назва гурта: ХІППІ ХАОС – бязлядзіцца часоў хіппі, як тлумачаць выбар назвы самі ўдзельнікі калектыву). Але ж, паверце вы мне, стварыць такую атмасферу ў зале – сапраўдная праца. І не кожны, нават самы прафесійны музыкант, здольны да гэтага. Таму толькі вось за такую, здаецца, дробязь – рэспект і павага. Ну, а напрыканцы вечара ў ход пайшлі кавер-версіі на хіты вядомых джаз- і рок-выканаўцаў, а таксама, па шматлікіх просьбах гледачочоў – на самыя вядомыя песні гурта КРУІЗ. Калі ж Сяргей Яфімаў прапанаваў закончыць канцэрт песняй жывых легенд сучаснага рока, гурта AC/DC, панкаватага віда моладзь проста ўзарвалася і хутчэй пабегла да сцэны, каб паслэміцца і памахаць хоць напрыканцы сваімі хаерамі. На тое яна і маладосць. На тое яна і добрая музыка. Каб не сядзець на месцы, а пасля першых жа акордаў рвацца да сцэны і выказваць свае пачуцці праз ашаламляльны танец! Пасля канцэрта музыканты з радасцю раздавалі аўтографы і фатаграфаваліся з ўсімі жадаючымі. І ўсё было так сонечна-сонечна, хаця за вокнамі ўжо і было цёмна. Казалася, што я сапраўды пабываў на рэггі-канцэрце. І толькі пасля зразумеў, што музыканты хіппі ў душах. І таму музыка ў іх светлая і чыстая. Таму што з душой. А што было далей? А нічога. Сель. Прайшла і нічога не пакінула пасля сябе. Захацелася пачаць жыццё з чыстага ліста. Тым больш, што была ўпэўненасць у тым, што ўсё будзе добра. Упэўненасць. І больш нічога… (С) Дзмітрый Пятроўскі Фото Яўгена Стэльмаха
Все даты в формате GMT
3 час. Хитов сегодня: 0
Права: смайлы да, картинки да, шрифты да, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет